Бульба: Лукашэнка можа быць не ў курсе. Нас прывучаюць да пераемніка

Радыё Рацыя

Радыё Рацыя

18,026 views

«Каля 60 інструктараў (экс-вагнераўцаў) рыхтуюць асабовы склад на беларускім палігоне, – дзеліцца інсайдам Сяргей Бульба ў гутарцы на «Радыё Рацыя».
Пры гэтым Лукашэнка можа нават не ведаць пра некаторыя працэсы, якія адбываюцца ў сілавым блоку і, у прыватнасці, каля межаў з краінамі НАТА, – сцвярджае наш госць.
Асаблівая ўвага — на дзярсакратара Рады бяспекі РБ Аляксандра Вальфовіча. Ягоная роля робіцца ўсё больш заўважнай.
«Для чаго беларусаў прывучаюць да Вальфовіча? – ставіць пытанне Сяргей Бульба. –Разлічваюць, што ў крытычны момант, калі Лукашэнка пакіне краіну, той адыграе ключавую ролю?»

Падпісвайцеся на «Радыё Рацыя» — інтэрв’ю, аналітыка і галоўныя падзеі Беларусі:
@radyjo_racyja

00:00 — Гучныя адстаўкі і «разварот на Захад»: для беларусаў сказілі рэальную карціну.
01:19 — Сэнс замены генерала Муравейкі на Белага. Вальфовіч канцэнтруе ўладу?
02:49 — Лукашэнка сам падпілаваў пад сабой сук. Калі нешта з ім здарыцца – ключавая роля ў Вальфовіча.
04:17 — Хто такі генерал Белы: ССА, Брэст і забойствы ў 2020 годзе, нічога прабеларускага пакуль не бачна.
05:34 — Падрыхтоўка «Крымскага сцэнара» ў Беларусі: як Расея тры дзясяткі гадоў працавала з ССашнікамі.
08:30 — Пераемнік ужо вызначаны? Вальфовіч і транзіт улады.
10:18 — «Свой кабінет на Лубянцы»: што казалі пра Вальфовіча сілавікі ў Беларусі.
11:06 – Магчыма, Лукашэнка зноўку дапусціў стратэгічную памылку, ужо фатальную.
11:25 — Зашмат вучэнняў прама сёння! Да чаго рыхтуюць Беларусь.
13:38 — Сочым за Латвіяй!
14:24 — Пахаладанне ў адносінах паміж Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам.
16:13 — Беларусь могуць уцягнуць у вайну. Падазроныя актыўнасці сілавікоў сёння.
16:45 – План: атака на краіны Балтыі, дэблакада Калінінграда – сцэнар з удзелам Беларусі.
17:28 – «На Гожскім палігоне  – каля 60 інструктараў-вагнераўцаў».
18:06 —«У Беларусі асцерагаюцца, што ССА Беларусі будуць невялікімі падраздзяленнямі ваяваць за Расею. Сумняваюся, што Лукашэнка пра ўсё ведае», – Бульба.
19:14 – Вайскоўцаў РБ рыхтуюць да баявых дзеянняў супраць Украіны ці краінаў Балтыі?
21:01 – Беларусь і Трамп. «Лукашэнка таксама расчараваны».
22:31 – У сярэдзіне лістапада будзе спроба скончыць вайну.
25:16 — «Я рэаліст». Бульба дае параду беларусам, паводле сённяшняй абстаноўкі.
26:33 — «Сярод беларускіх элітак ёсць меркаванне, што Лукашэнка вывеў грошы і зляціць у «Паўднёвую рэзідэнцыю» праз Бодрум».
27:59 – «Калі ўсё пачнецца, ніякая Польшча нікуды не ўмяшаецца», – меркаванне Сяргея Бульбы.
29:09 – «Усё, што даведваліся беларускія афіцэры, рабілася вядома Украіне». Якія чыннікі могуць утрымаць Беларусь ад уцягвання ў вайну.